— Камера фіксавала хуткасць ноччу з 27 на 28 і з 28 на 29 жніўня на сталічным праспекце Незалежнасці ў раёне скрыжавання з вуліцай Талбухіна. Атрыманыя дадзеныя яшчэ апрацоўваюцца, аднак ужо можна сказаць, што колькасць матацыклістаў-парушальнікаў, «якія трапілі на яе», вымяраецца дзясяткамі — не адным і нават не трыма, — распавялі ў ДАІ Мінска.

Усім гэтым людзям у найбліжэйшы час прыйдуць «лісты шчасця» за парушэнні.

У ДАІ разглядаюць магчымасць у найбліжэйшыя ж выходныя размясціць мабільныя камеры «на байкераў» і на іншых праблемных магістралях сталіцы — праспекце Пераможцаў, вуліцах Прытыцкага, Кальварыйскай, Маскоўскай.

— Такое рашэнне было прынята кіраўніцтвам ДАІ і горада па шматлікіх скаргах людзей, якія жывуць у гэтых раёнах горада, и для папярэджання аварый з удзелам матацыклістаў-«гоншчыкаў», — растлумачылі ў ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?