Колькасць загінулых у выніку тэракту ў еменскім горадзе Адэн перавысіла 50 чалавек.

«У выніку выбуху замініраванага аўтамабіля, якім кіраваў смяротнік, у другім па велічыні горадзе Емена Адэн, загінулі, прынамсі 50 чалавек», — перадае Al Arabiya. Яна спасылаецца на крыніцы ў сілах бяспекі.

Па дадзеных крыніц у службах бяспекі, тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне побач з групай прызыўнікоў еменскай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?