Фота: Уладзімір Зыкаў, «Известия»

Фота: Уладзімір Зыкаў, «Известия»

Сацсетка «Укантакце» запусціць грашовыя пераводы паміж карыстальнікамі да канца гэтага года. Функцыя будзе даступная як у вэб-версіі, так і ў мабільных дадатках. Пра гэта «Известиям» распавялі некалькі крыніц, знаёмых з планамі сацсеткі. Прадстаўнікі сеткі «Укантакце» гэтую інфармацыю не пацвердзілі і не абверглі.

Перавесці грошы ў сацсетцы можна будзе з дапамогай любой банкаўскай карты. Прычым для гэтага не трэба ведаць нумар карты атрымальніка — можна будзе адправіць грошы на імя канкрэтнага чалавека, прымацаваўшы картачны рахунак да свайго акаўнта ў «Укантакце». Пакуль невядома, які будзе памер камісіі пры пераводзе.

У лютым гэтага года падобны сэрвіс быў уведзены сацсеткай «Аднакласнікі» ў партнёрстве з банкам ВТБ24. Для пераводу неабходна прывязаць сваю карту (MasterCard, Visa, Maestro) да профіля ў сацсетцы, націснуць на кнопку «грашовыя пераводы», выбраць атрымальніка са спісу сваіх сяброў, указаць суму пераводу. Атрымальнік таксама павінен прывязаць сваю карту (іх можа быць некалькі) да профіля, тады ён зможа прыняць перавод на любую з прывязаных карт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0