Кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Блашчак заявіў аб неабходнасці ўшчыльніць ўсходнюю мяжу краіны і павялічыць колькасць памежнай аховы. Пра гэта польскі міністр сказаў у эфіры Польскага радыё.

Паводле яго слоў, такія дзеянні павінны быць адказам на новыя пагрозы бяспецы.

Міністр унутраных спраў адзначыў, што ў гэтым пытанні польскі ўрад дамогся пэўных вынікаў: адноўлены Карпацкі дэпартамент памежнай службы, павялічана колькасць памежнікаў, якая раней з 2008 года скарацілася больш чым на 1,8 тыс. чалавек.

Марыюш Блашчак адзначыў, што ахова ўсходняй мяжы Польшчы — вонкавай мяжы Еўрапейскага саюза — гэта адзін з прыярытэтных задач яго ведамства.

«Яе ўшчыльненню павінны служыць, у прыватнасці, перамовы з Украінай і Беларуссю», — сказаў ён.

Кіраўнік МУС Польшчы падкрэсліў, што механізм рэлакацыі бежанцаў не вырашае міграцыйнага крызісу, а наадварот — выклікае чарговыя хвалі мігрантаў. Па словах міністра, краіны ЕС павінны спачатку засяродзіцца на ушчыльненні знешніх межаў Еўрасаюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?