Дачка Карымава паведаміла пра інсульт у прэзідэнта Узбекістана 7
AP
Дачка прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава, Лола Карымава-Ціляева, заявіла, што ў кіраўніка дзяржавы кровазліццё ў мозг. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Instagram і Facebook. На гэта ж паведамленне спасылаецца агенцтва Reuters.
Іслам Карымаў шпіталізаваны ў суботу раніцай «з-за мазгавога кровазліцця», напісала яна. Гэтую заяву яна зрабіла «каб пазбегнуць пагалосак».
Цяпер Карымаў шпіталізаваны і «знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні», дадала Лола Карымава-Цілляева. Паводле яе слоў, «рабіць якія-небудзь прагнозы адносна яго будучага стану» яшчэ «рана».
***
Аб шпіталізацыі прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава ў нядзелю, 28 жніўня, паведаміла Газута.uz са спасылкай на інфармацыйнае паведамленне кабінета міністраў краіны.
Іслам Карымаў займае пасаду прэзідэнта Узбекістана з сакавіка 1990 года. У сакавіку 2015 года ён быў чарговы раз пераабраны на сваю пасаду. На выбарах ён набраў больш за 90% галасоў, атрымаўшы галасы 17,2 млн чалавек