3 верасня. 12 гадзін спаборніцтваў з 6 раніцы. Розныя маршруты, розныя людзі і розныя віды. АПБ запрашае ўсіх, хто цікавіцца птушкамі, удзельнічаць у XIII адкрытым чэмпіянаце Беларусі па спартыўнай арніталогіі — Birdrace-2016! Спаборніцтвы па традыцыі пройдуць у першую суботу восені — 3 верасня.

Фармат спаборніцтваў6 гадзін раніцы — старт для каманд. Што трэба рабіць і як выйграць? Мэта каманд з 4-х чалавек — убачыць на працягу 12 гадзін больш відаў птушак, чым іншыя каманды. Можна карыстацца любымі транспартнымі сродкамі.

Хто можа ўдзельнічаць? Усе ахвотныя, у тым ліку жыхары іншых краін. Два прадстаўніка каманды павінны быць старэйшыя за 18 гадоў.

Як зарэгістраваць камандуДашліце заяўку ў Сакратарыят АПБ да 18.00 2 верасня на [email protected].

Што пазначыць пры рэгістрацыі каманды?

- Назва каманды

- Склад каманды (4 чалавека, узрост як мінімум 2-х павінны быць больш за 18 год. пазначце капітана каманды)

- Месца старта

- Нумар тэлефона для сувязі 

Не адкладайце падачу заяўкі на апошнія дні: запрашайце сяброў і плануйце выходныя зараз! 

У мінулым годзе пад час 12-гадзінных спаборніцтваў каманда «Цмокі» ўбачыла 112 відаў птушак і стала пераможцам. 

Каманда «Цмокі» (злева направа: Дз.Харковіч, Дз.Табуноў (капітан), Ю.Янкевіч, І.Багдановіч)

Каманда «Цмокі» (злева направа: Дз.Харковіч, Дз.Табуноў (капітан), Ю.Янкевіч, І.Багдановіч)

Цікава, што сучасны рэкорд для 12-гадзінных спаборніцтваў у Беларусі — 120 відаў. У 2014 годзе у спіс каманды «Арлы і стрынаткі» патрапілі 120 відаў птушак. 

Каманда «Арлы і стрынаткі»

Каманда «Арлы і стрынаткі»

Ці будзе пастаўлены новы рэкорд у гэтым годзе? Ці зможам мы адшукаць магію лічбаў чэмпіянату, як у мінулым годзе? Ці пойдуць каманды старымі маршрутамі? І, канешне, хто стане самым спрытным? Хутка даведаемся адказы на гэтыя і іншыя пытанні!

А пакуль — чакаем вашых заявак! Birdrace — унікальныя спаборніцтвы: паспейце далучыцца!

Даведка:

  • Пераможцы і ўдзельнікі чэмпіянату-2015 — тут
  • Агляд чэмпіянату-2015 — тут
  • Спампаваць правілы чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі (правілы ад 12 жніўня 2016 г.) 
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0