Падсвілле патанае ў шатах векавых дубоў. На дальнім плане — царква ў перабудаваным будынку 1930-х «закапанскага стылю».

Падсвілле патанае ў шатах векавых дубоў. На дальнім плане — царква ў перабудаваным будынку 1930-х «закапанскага стылю».

Падсвільская раённая бальніца са сваёй шхунай і жаночай камандай.

Падсвільская раённая бальніца са сваёй шхунай і жаночай камандай.

Піраты з возера Алаізберг. Большасць, між іншым, жанчынаў.

Піраты з возера Алаізберг. Большасць, між іншым, жанчынаў.

Піраты на сцэне махаюць сваім чорным сцягам.

Піраты на сцэне махаюць сваім чорным сцягам.

Рыбакі хочуць пачаставаць падсвільскім віном русалку з возера Алаізберг.

Рыбакі хочуць пачаставаць падсвільскім віном русалку з возера Алаізберг.

На гербе Падсвілля — 3 рыбы.

На гербе Падсвілля — 3 рыбы.

Мясцовы захавальнік беларушчыны і шляхецтва — Мар’ян Місевіч, колішні настаўнік.

Мясцовы захавальнік беларушчыны і шляхецтва — Мар’ян Місевіч, колішні настаўнік.

Прывязалі да плоту, каб ветрам не здула.

Прывязалі да плоту, каб ветрам не здула.

Яны загінулі за адраджэнне польскай дзяржавы ў 1920-м годзе. Помнікі паступова разбураюцца.

Яны загінулі за адраджэнне польскай дзяржавы ў 1920-м годзе. Помнікі паступова разбураюцца.

Помнік на магіле Міхала Фалькоўскага, паўстанца 1863 года. Ён дажыў да адраджэння польскай дзяржавы і быў вельмі шанаваны тагачаснымі глыбоцкімі ўладамі. «Крывёй, слязой і потам арасіў родную зямлю і далёкі Сібір…»

Помнік на магіле Міхала Фалькоўскага, паўстанца 1863 года. Ён дажыў да адраджэння польскай дзяржавы і быў вельмі шанаваны тагачаснымі глыбоцкімі ўладамі. «Крывёй, слязой і потам арасіў родную зямлю і далёкі Сібір…»

Рэдкія будынкі засталіся ад даваеннага Падсвілля.

Рэдкія будынкі засталіся ад даваеннага Падсвілля.

— Не трэба быць такім жорсткім крытыкам, трэба быць цярплівейшым. Захацелі людзі мець свята ў мястэчку, яны яго атрымалі! Ну, і што з таго, што толькі цябе аднога засмуціла яго канцэпцыя. Затое людзі адпачылі! Гэтыя словы адрасую не абы-каму, пішу самому сабе.

У гарадскім пасёлку Падсвілле, што на Глыбоччыне, у 12-ы раз прайшло свята паселішча — «Падсвільскі світанак». Мяркуючы па архіве здымкаў — маіх і калег за некалькі гадоў, — то штогод прысутнічае нейкая новая арыгінальная ідэя.

У мінулыя гады ў аб’ектывы фатографаў траплялі «польскія» памежнікі ў канфедэратках. Так, так! Паселішча Падсвілле стала значным населеным пунктам толькі за «польскім часам». Тут кватараваў батальён «Podświle» палка «Głębokie» Корпуса аховы памежжа. Батальён ахоўваў адрэзак польска-савецкай мяжы цягам 77,5 км. 17 верасня 1939 года, на досвітку, Павел Палчынскі, камандзір заставы (па-польску стражніцы) Каменны Воз, прыняў няроўны бой з чырвонаармейцамі, якія перайшлі дзяржаўную мяжу. Сам загінуў, але паклаў пры гэтым з кулямёта некалькі дзясяткаў парушальнікаў мяжы. Гадоў пяць таму быў урачыста перапахаваны ў Глыбокім на цвінтары Копцеўка на польскім вайсковым пахаванні 1920 г.

Трэба сказаць, што палякі тут пасля сябе пакінулі вайсковы гарадок (гарнізон) у «закапанскім стылі»: касцёл, школу, афіцэрскія дамы, кашары, стайні. Цяпер засталіся 2—3 дамы. Усё гэтае «закапанскае» знішчалі пасля вайны аж да 1960-х, апошняй, нядаўна, знеслі і школу, пра будову якой шмат пісалі віленскія газеты 1930-х.

У Падсвіллі тады быў і свoй тэатр, і нават… свае грошы.

Пра ўсё гэта можна было б і не згадваць, але чамусьці ўсюды плакаты — «Падсвіллю — 90!», то бок за дату нараджэння мястэчка ўзятая менавіта дата будовы кашараў гарнізона. То тады, калі так акрэсленая дата, навошта зносілі ўсё «закапанскае»? Маглі б узяць за дату і 1793 год, калі Падсвілле згадваецца як вёска Пліскай воласці. Хутка было б 225!

Дарэчы, Падсвілле паспела пабыць і сталіцай раёна — Пліскага. Забудоўвалася як райцэнтр. Але Пліскі раён напаткаў лёс усіх «мікраскапічных» раёнаў накшталт Ветрынскага, Дзісненскага, Дунілавіцкага (г.п. Варапаева)… Іх далучылі (узбуйнілі) да больш перспектыўных. Нейкім чынам захаваўся толькі Шаркаўшчынскі, але ў яго, імаверна, было добрае лобі ў Мінску…

Сёлета для свята «Падсвільскі світанак» была абраная марская тэматыка. Чаму? Ад Падсвілля да бліжэйшага мора — як да Месяца пешшу! Можа, гэта настальгія з «польскіх часоў», калі, ледзьве не ў кожнай вёсцы ладзілася «Свята мора»? І лозунг тады быў — Польшча ад мора да мора!

Аднак незалежна ад гэтага, падсвільчане і сёння самі, без падказак з боку, маюць права выбіраць сабе тэматыку свята. Матывацыя? На гербе Падсвілля — тры рыбіны, і ляжыць яно на берагах двух азёраў: Алаізберг і Белае.

Між тым, калі Беларусь не марская дзяржава, то і няма і не можа быць у яе песеннага рэпертуару на марскую тэматыку! Няма! Каралявец мы ад Сталіна не атрымалі, хоць вельмі прасілі… Тады была б хоць нейкая матывацыя пісаць «марскія» песні.

Мяркую, спадарства, вы зразумелі, якія песні гучалі са сцэны? «Эх, яблочко, куда ты котишься?», «На недельку, до второго, я уеду в Комарово!», і да таго падобныя. Год культуры! — не раз падкрэслівалі са сцэны. Няма свайго — хвалім чужое!

Ой, я ж абяцаў не быць жорсткім крытыкам…

Але як абысці такі факт, сведкамі чаго былі сотні людзей? На свяце прысутнічалі кіраўнік раёна спадар Алег Морхат і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Вядоўцы са сцэны адкрылі свята цудоўнай беларускай мовай. Але як толькі прыйшоў час запрасіць высокіх гасцей на сцэну — адразу перайшлі на рускую мову!

Дык чыноўнікі якой дзяржавы прыехалі на свята?.. Між іншым, Алег Морхат вельмі цудоўна ў Глыбокім прамаўляе са сцэны на роднай мове, нават сам на Вішнёвым фестывалі пад гармонік спяваў беларускія прыпеўкі…

Няўжо ў разуменні пасялковай культуры беларуская мова — толькі фальклор? Бо далей уручалі падарункі і дыпломы: найлепшаму садаводу, найлепшаму гаспадару, і г.д. Толькі па-руску!

Натуральна, можна са сцэны пахваліць і начальства, але не трэба «перагінаць палку»! Мясцовы «войт» пачаў дзякаваць спадару Андрэйчанку — за новы асфальт у цэнтры мястэчка, за новы трактар для ўчастка ЖКГ і шмат яшчэ за што, потым пачаў хваліць кіраўніка раёна, што не толькі Глыбокаму надае шмат ўвагі, але і Падсвіллю.

У аўтара гэтых радкоў адразу ўзніклі «цёмныя думкі»: «Дык што вы тады ўвесь час тут самі рабілі, калі ўсё паўстала дзякуючы спадарам Андрэйчанку і Морхату?» Як ні дзіўна, але Алег Морхат адрэагаваў заўвагай: «Гэта — заслуга ўсіх нас!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?