Следчы камітэт высвятляе акалічнасці гібелі рабочага на будпляцоўцы Беларускай АЭС, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

«Астравецкім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка па факце гібелі рабочага на пляцоўцы БелАЭС, якая будуецца паблізу вёскі Газа Астравецкага раёна», — адзначыла Ганчарова.

Паводле яе слоў, трагедыя адбылася 26 жніўня прыблізна ў 16.20. У выніку траўмавання металічным балонам загінуў 43-гадовы мантажнік будаўнічых канструкцый. Для высвятлення акалічнасцяў трагедыі следчыя з удзелам экспертаў агледзелі месца здарэння. Прызначаны судова-медыцынскія экспертызы. Праводзяцца апытанні відавочцаў і кіраўнікоў, адказных за забеспячэнне правілаў тэхнікі бяспекі.

Як паведаміў вечарам 27 жніўня аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязей БелАЭС, пры выкананні будаўнічых работ на пляцоўцы ўзвядзення станцыі ў расійскай субпадраднай арганізацыі адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?