Жыхарка Лунінецкага раёна кінулася з моста ў раку і патанула, паведамілі ў прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Выпадак адбыўся 26 жніўня каля дзевяці гадзін вечара. Жыхарка вёскі Велута 1969 года нараджэння на вачах у сваёй аднавяскоўкі забралася на апору моста і скокнула ў раку Цна. Труп жанчыны вадалазна-выратавальная служба знайшла раніцай.

Праваахоўныя органы як асноўную версію здарэння разглядаюць суіцыд. Вядома, што жанчына пражывала разам з сужыцелем, злоўжывала спіртным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?