Міжнародная група навукоўцаў правяла даследаванне, падчас якога высветліла, што рызыка сардэчна-сасудзiстых захворванняў вышэйшая на 50% у тых, хто грэбуе спортам. Інфармацыя пра эксперымент з'явілася на афіцыйным сайце Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў.

Прыйсці да такой высновы спецыялістам дапамог эксперымент, які доўжыўся каля дванаццаці гадоў. Першапачаткова даследчыкі адабралі дзве з паловай тысячы валанцёраў ва ўзросце ад 65 да 74 гадоў. Іх апыталі на прадмет іх любімага баўлення часу, пасля чаго падзялілі на 3 групы. У першай аказаліся аматары чытаць і глядзець ТБ, у другой — садоўнікі і раварысты, а трэцяя група аказалася самай актыўнай, у яе ўвайшлі аматары бегу, аэробікі, плавання і іншых актыўных відаў спорту.

Пасля гэтага на працягу 12 гадоў навукоўцы назіралі за добраахвотнікамі. 197 з іх памерлі ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў. Яшчэ ў 416 пенсіянераў з'явіліся праблемы з сэрцам. Аднак высветлілася, што рызыка такога зыходу была на 30% ніжэйшай у апошняй групы пенсіянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0