Спецыялісты з Blancco Technology Group параўналі смартфоны на базе АС IOS і Android. Яны прааналізавалі дадзеныя за другі квартал года. У выніку ўдалося выявіць, што колькасць адмоў і парушэнняў у працэнтных суадносінах большая ў мабільных прылад на АС IOS. У дадзенай аперацыйнай сістэмы гэты паказчык склаў 58%, а у прылад на базе Android — 35%, піша Tech Times.
Blancco Technology
Варта адзначыць, што працэнт адмоў прылад на АС IOS у мінулым квартале склаў усяго 25%, а ў Android дадзены паказчык быў вышэйшы і склаў 44%.
Пад словам «адмовы» спецыялісты разумеюць рэзкія «вылятанні» з праграм, праблемы з падключэннем да бесправадных сетак, парушэнні ў працы камеры, акумулятара і сэнсарнага экрана.
Першае месца па адмовах і парушэннях атрымаў iPhone 6. Следам — iPhone 6S, далей яго варыяцыя ў памеры «плюс». А сярод смартфонаў на АС Android самым ненадзейным прызнаны LeTV 1s. Высокі працэнт адмоў і ў гаджэтаў ад Samsung.