ru.sputnik.kg

ru.sputnik.kg

Выбух адбыўся ўнутры амбасады Кітая ў Бішкеку. Па папярэдніх дадзеных, ёсць загінулыя і пацярпелыя, паведаміла прэс-служба МНС Кыргызстана.

Зазначаецца, што невядомае аўто пратараніла будынак.

Раней відавочцы паведамілі, што ў паўднёвай частцы Бішкека адбыўся выбух. У «хуткай» сказалі, што з гэтай часткі горада паступаюць выклікі.

Як паведамілі ў прэс-службе МНС, на месца выехаў міністр Кубатбек Баронаў. Там ужо знаходзяцца пажарны разлік, ратавальнікі і аператыўная група. Аднак супрацоўнікі кітайскага пасольства не пускаюць іх на тэрыторыю дыпламатычнага прадстаўніцтва.

У прэс-службе ГКНБ паведамілі, што на месцы выбуху працуюць следча-аператыўная група і сапёры. Падрабязнасці здарэння паведамяць пазней, паабяцалі ў спецслужбе.

***

Кансультант Міністэрства аховы здароўя Алена Баялінава паведаміла са спасылкай на галоўнага доктара станцыі хуткай медыцынскай дапамогі горада Бішкек Іскендэра Шаяхметава, што на месцы здарэння на тэрыторыі амбасады КНР прыбыла медыцынская брыгада. «Ёсць адзін загінулы, які, па папярэдніх дадзеных, знаходзіўся ў салоне аўтамабіля, які выбухнуў. Дактары аказалі дапамогу двум пацярпелым супрацоўнікам дыпведамства, яшчэ адна пацярпелая звярнулася па медыцынскую дапамогу самастойна», - сказала Баялінава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?