Абстаноўка ў Ташкенце раніцай пасля паведамленняў СМІ, што з'явіліся ў панядзелак вечарам, аб нібыта смерці прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава спакойная, перадае карэспандэнт ria.ru.

ria.ru

ria.ru

Перад святкаваннем Дня незалежнасці, які адзначаецца ва Узбекістане 1 верасня, Ташкент упрыгожаны сцягамі і святочнымі пано. У сталіцы не назіраецца якога б там ні было ўзмацнення сіл правапарадку або прысутнасці вайсковых падраздзяленняў. Перамяшчэнне транспарту таксама ніяк не абмежавана.

Мясцовыя тэлеканалы і радыёстанцыі працуюць у звычайным рэжыме, транслюючы святочныя праграмы і канцэрты.

Выданне «Фергана» вечарам у панядзелак паведаміла, што кіраўнік рэспублікі памёр днём пасля інсульту. Крыніца ў апараце прэзідэнта Узбекістана заявіла РІА Навіны ўвечары ў панядзелак, што стан Карымава стабільны, і не пацвердзіла паведамленні аб яго смерці. Афіцыйных пацвярджэнняў пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?