Фота: БелТА

Фота: БелТА

Алена Купчына ў Аўстрыі выклала падыходы Беларусі да развіцця адносін з краінамі Еўрасаюза і Расіяй. Намеснік міністра замежных спраў нашай краіны, на запрашэнне кіраўніка аўстрыйскага знешнепалітычнага ведамства Себасцьяна Курца, удзельнічае ў палітычным сімпозіуме Еўрапейскага форуму, які праходзіць у горадзе Альпбах.

Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, мерапрыемства праходзіць 27—30 жніўня. Купчына выступіла ў панядзелак. Акрамя дачыненняў з ЕС і РФ, у сваёй прамове яна закранула забеспячэнне рэгіянальнай бяспекі, прадставіла бачанне афіцыйным Мінскам «перспектыў інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім кантыненце».

Адзначаецца, што ў Альпбаху таксама прысутнічалі кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Аўстрыі Себасцьян Курц, Славакіі Міраслаў Лайчак і Украіны Паўло Клімкін. З Клімкіным, Лайчакам і прадстаўнікамі еўраструктур Алена Купчына мела асобныя размовы. А на 30 жніўня запланаваны перамовы намесніка міністра замежных спраў Беларусі ў Федэральным міністэрстве па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі ў Вене.

Фота: mfa.gov.by

Фота: mfa.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0