Пасажырскі мікрааўтобус сутыкнуўся з грузавіком на 14-м км трасы М4 Мінск — Магілёў — шпіталізаваны 6 чалавек, паведаміла вядучы спецыяліст па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага РУУС Мінска Таццяна Лапко.

«Аварыя адбылася адразу за пасёлкам Сосны. Мікрааўтобус «Фальксваген», які рухаўся ў бок Мінска ў другой паласе, сутыкнуўся з грузавіком. У выніку сутыкнення 6 чалавек шпіталізаваныя», — удакладніла Таццяна Лапко.

Паводле яе слоў, пашкоджаны мікрааўтобус ад'ехаў ад месца ДТЗ на 1,5 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?