Тэхналогіі віртуальнай рэальнасці імкліва развіваюцца, але да апошняга часу без адмысловых кантролераў і маніпулятараў было не абысціся. Пазбавіцца ад нязручных прылад дазволяць спецыяльныя пальчаткі віртуальнай рэальнасці. Такія пальчаткі дазваляюць кіраваць віртуальнымі прадметамі аднымі рукамі.
Яшчэ далей пайшла кітайская кампанія Dexta Robotics. Яна выпусціла рэвалюцыйны прадукт Dexmo, які дазваляе не толькі рухаць віртуальныя прадметы, але і адчуваць дотыкамі іх форму і фізічныя ўласцівасці. На кожны палец дзейнічае зваротная сіла, якая імітуе дотыкавыя адчуванні. Інакш кажучы, калі вы будзеце бачыць у віртуальнай рэальнасці гумавую качку, вы зможаце яе паціскаць. А вось віртуальны камень будзе заставацца на дотык цвёрдым. Аб’ект будзе адчувацца так, быццам ён знаходзіцца ў руках.
Кітайскі стартап Dexta Robotics распрацаваў 20 прататыпаў на працягу двух гадоў, каб нарэшце прыйсці да канчатковай версіі.
У продаж такія пальчаткі трапяць праз некалькі гадоў.
Заснавальнік Dexta Robotics Алер Гу адзначыў, што кампанія ў дадзены момант шукае дадатковых распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння, а таксама падтрымкі з боку лідараў рынку, каб паспяхова інтэграваць прадукт у камплекты віртуальнай рэальнасці. Гэтыя лёгкія і бесправадныя пальчаткі можна будзе выкарыстоўваць у гульнях, адукацыі, медыцыне і ў прафесійнай падрыхтоўцы.
На сёння невядома, калі прадукт выйдзе на рынак і колькі ён будзе каштаваць. Але ў любым выпадку гэтыя пальчаткі — сапраўдная рэвалюцыя ў свеце віртуальнай рэальнасці.