Федэрацыя хакея Беларусі афіцыйна пацвердзіла, што падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету ў вышэйшым дывізіёне ў 2021 годзе, паведаміў тэлеканалу «Беларусь 5» генеральны сакратар арганізацыі Яраслаў Заўгародні.

«Афіцыйныя дакументы накіраваныя ў Міжнародную федэрацыю хакея, і на найбліжэйшым паўгадавым кангрэсе мы будзем ведаць, хто стане нашымі асноўнымі канкурэнтамі. Хоць ужо кулуарна вядома, што Фінляндыя таксама плануе падаць заяўку на правядзенне гэтага чэмпіянату свету. Безумоўна, гэта вельмі сур'ёзны супернік. Але ў выпадку няўдачы мы будзем падаваць заяўку на правядзенне чэмпіянату свету 2022 года. Аднак заяўка на ЧС-2021 дасць нам пэўную перавагу. Мы ўпэўненыя, што альбо ў 2021-м, альбо ў 2022 годзе мы павінны атрымаць форум», — сказаў Заўгародні.

Як паведамлялася раней, сусветнае першынство плануецца правесці ў беларускай сталіцы на дзвюх пляцоўках: «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне». Тэрміны турніру — з 7 па 23 мая.

Нагадаем, Беларусь ў 2014 годзе была гаспадыняй чэмпіянату свету па хакеі ў вышэйшым дывізіёне. Арганізацыя турніру была высока ацэненая прадстаўнікамі Міжнароднай федэрацыі хакея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?