Выбух на тэрыторыі пасольства Кітая ў Бішкеку ажыццявіў тэрарыст-смяротнік, заявіў на брыфінгу на месцы здарэння віцэ-прэм'ер па сілавым блоку Жэніш Разакаў

Выбухнула аўтамашына маркі Mitsubishi Delica, якая пратараніла вароты дыпламатычнага прадстаўніцтва Кітая.

«Загінуў сам тэрарыст-смяротнік. Ён пратараніў вароты, заехаў на тэрыторыю пасольства на 40-50 метраў і здзейсніў самападрыў. Ёсць пацярпелыя. Яны ахоўнікі амбасады — грамадзяне Кыргызстана», - сказаў Разакаў.

Паводле яго слоў, высвятляецца асоба смяротніка. Па дадзеных Разакава, з паслом Кітая «усё нармальна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?