rh.by

rh.by

Сяргей Ходзін, папярэдні дэкан гістфака, знаходзіўся на сваёй пасадзе 15 гадоў (з 2001 года). Па працягласці кіравання ён амаль паставіў рэкорд: больш за яго (18 гадоў) факультэт узначальваў толькі Пётр Савачкін (1955—1973).

Цяпер Ходзін пайшоў на павышэнне — стаў прарэктарам БДУ па навучальнай працы. Яго месца заняў аднакурснік і паплечнік, доктар гістарычных навук Аляксандр Каханоўскі, які на працягу 25 гадоў быў намеснікам дэкана (як пры Ходзіне, так і пры яго двух папярэдніках).

Новы кіраўнік факультэта — сын вядомага краязнаўцы, гісторыка і музеязнаўцы Генадзя Каханоўскага. У савецкія часы Генадзь Аляксандравіч меў рэпутацыю чалавека, не згоднага з дзеючай уладай. У 1969 годзе, калі Каханоўскі-старэйшы працаваў у Мінскім абласным краязнаўчым музеі (што ў Маладзечне), атэстацыйная камісія прызнала яго працу шкоднай для камуністычнага выхавання савецкіх людзей. Звольненага Генадзя Каханоўскага аднавілі на працы, дзякуючы заступніцтву Максіма Танка, Янкі Брыля і іншых творцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?