Меркаванні5151

Алесь Мікус: Дравіды, арыйцы і беларусы

У Індыі рыхтуюць выпусціць тэлевізійны серыял, у якім распавядуць пра даўні канфлікт дравідаў і арыйцаў. Чаканы выпуск серыялу сустрэў і немалое процідзеянне з боку індыйскіх нацыяналістаў. Чаму?

Як вядома, дравіды — аўтахтонныя насельнікі цяперашняй Індыі, яны візуальна цямнейшыя, самыя тыповыя — на поўдні Індыі. А арыйцы (гэта навуковае паняцце, Aryans) — тыя, хто прыйшоў пазней, дзесь чатыры тысячы гадоў таму, яны святлейшыя і іх больш на поўначы Індыі, а таксама ў Пакістане (да нядаўняга часу — частка Індыі).

Супраць гэтага серыяла выступілі індыйскія нацыяналісты, бо ім недаспадобы сама «тэорыя арыйскага ўварвання» (Aryan Invasion theory). Маўляў, яна раздзяляе продкаў «індыйскай нацыі» на арыйцаў і дравідаў, а індыйская нацыя мае быць, вядома, адзінай. З той жа прычыны сучасным (а яны менавіта сучасныя, мадэрновыя) індыйскім нацыяналістам не падабаюцца таксама касты.

Цікава, што супраць паказу таго серыяла высоўваюць аргументы з галіны генетыкі. Некалькі гадоў таму індыйскія генетыкі сапраўды абвесцілі: паводле генетычных даследаванняў, ніякага «арыйскага ўварвання» не было, а індыйцы — цэльныя як ніхто. Больш за тое, ніякай масавай інвазіі ў Індыю з поўначы не было на працягу апошніх 60 тыс. гадоў. Маўляў, не верце сваім вачам, а адрозненні на поўдні Індыі і на поўначы, ля падножжа Гімалаяў, — уяўныя і малазначныя.

Прычым тут беларусы?

У апошнія гады набіраюць сілу генетычныя даследаванні. Усё часцей асобныя людзі дасылаюць у генетычныя лабараторыі ўзоры свайго біялагічнага матэрыялу, каб там за грошы выканалі генетычнае даследаванне і далі падрабязную карту (напрыклад, у ёй адлюстроўваецца схільнасць да хваробаў, і, адпаведна, можна даць рэкамендацыі, як пазбегнуць праяўлення ці развіцця).

Але генетыка выкарыстоўваецца і з ідэалагічнымі мэтамі. Руска-беларускія генетыкі часта грашаць (іншага слова не падбярэш) проста ідэалагічнымі высновамі са сваіх даследаванняў: маўляў, выходзіць, што беларусы з рускімі і ўкраінцамі — ледзь не браты-трайняты.

Што тут такога? А тое, што антраполагі (каторыя твары абмяраюць) яшчэ з савецкіх часоў асцярожна, але адкрыта пісалі іншае: што беларусы, бадай, адно з усходнімі літоўцамі і латышамі. Нядзіўна, што гэта добра падмацоўваецца наяўнасцю балцкіх назваў па ўсёй Беларусі.

Тады як быць з генетыкай? А так, што, відаць,

часам генетыкі дужа заўзята пераносяць звесткі са сваіх даследаванняў у тыя вобласці, у якія генетыка не мела б лезці. Найбольш узважанае меркаванне на сёння такое: гены не роўныя этнічнасці.

Інакш атрымліваецца: не вер сваім вачам. Але так не выходзіць. І вось такое сведчанне ў падмацаванне.

Вось што расказваў прыяцель пасля леташняга адпачынку на прыморскім курорце Украіны. Тады рускіх там не было, збольшага ўкраінцы з усёй Украіны. Праз тыдзень адпачынку пайшоў на канцэрт Brutto.

Музыкі выйшлі на сцэну — і ён ўразіўся: тыя выглядалі як на адзін твар, як ад адной маці. А ўсё таму, што мы тут прывыклі да драбнейшых адрозненняў, а на кантрасце ўсе нашыя твары зліваюцца ў адзін.

Вось на такія думкі навяла навіна пра той індыйскі серыял.

Каментары51

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі23

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

Дапамога сем'ям у ЕС: якія краіны прапануюць лепшае сацыяльнае забеспячэнне1

Ігар Случак збіў Алеся Пілецкага. Справай займаецца паліцыя83

У Екацярынбургу доктарка з 26-гадовым стажам забіла сваіх дзяцей і скончыла жыццё самагубствам

Жыхары Варшавы абураныя паводзінамі фанатаў Макса Каржа напярэдадні канцэрта39

«Я за тое, каб мы яшчэ паспрабавалі. Я, прынамсі, яшчэ не спрабаваў…» Ціханоўскі паставіў сабе дэдлайн для вынікаў у барацьбе з рэжымам26

Максім Мірны стаў кансультантам у трэнерскім штабе Арыны Сабаленкі1

У Мінску хлопчык выпаў з акна пятага паверха. Дзіця загінула

Як пасля 2020 года склаўся лёс маладой пракуроркі Валерыі Таратынка?9

«Ужо тры гады я не размаўляю з мамай па ейнай ініцыятыве». Яна Латушка — пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі23

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць