Так, на Авіта ў продажы сустрэлася BMW 5-series з гарадзенскімі нумарамі. І стала зразумела, чаму нумары перасталі красці: іх пачалі па-майстэрску падрабляць, піша Autogrodno.by.

— Пад дадзеным рэгістрацыйным знакам ў Гродне ездзіць зусім іншы аўтамабіль, зусім іншага класа, — распавялі ў ДАІ вобласці. — Тут жа відаць, што і шрыфт, і таўшчыня лічбаў зусім адрозныя ад нашых ДАСТаў. Нумарныя знакі падробленыя.

Вядома, што нават гродзенцы, якія жывуць у Маскве, робяць копіі сваіх нумароў, каб не баяцца, што іх скрадуць. Выраб нумароў абыходзіцца ў 50 у.а. Вядома, працэдура не афіцыйная і можна рабіць як копію свайго нумара, так і любога іншага.

— У Расеі мяне ўжо не раз спынялі супрацоўнікі ДАІ з капіяванымі нумарамі і не заўважалі ніякай розніцы. Адзінае, чым яны адрозніваюцца, дык гэта тым, што ў арыгінала часцей паўтараюцца «вадзяныя» знакі BY, — заўважыў чытач, які жыве ў Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0