Пра дзівосныя прадукт распавядае гарадзенскі блоґ s13. Днямі ў продажы зьявілася марозівае «БРСМ-Маладзёжнае». Вытворчасьць гэткага арыгінальнага ласунку наладзіў Гарадзенскі малочны камбінат (гандлёвая марка «Малочны сьвет»).
Нядаўна па горадзе пачаў езьдзіць аздоблены бээрэсэмаўскай сымболікай аўтобус. Гарадзенскія спажыўцы гадаюць, якім будзе наступны «камсамальскі» крэатыў: піва ці дзіцячае харчаваньне?