Аўтобус ехаў па маршруце № 9 па вуліцы Сурганава. Каля 00.30 кіроўца — 42-гадовы магілёвец — страціў прытомнасць. МАЗ выехаў на сустрэчную паласу руху і ўрэзаўся ў слуп.
Кіроўцу забрала «хуткая». Пасля агляду мужчыну адпусцілі дадому. Пасажыры і кандуктар не пацярпелі, паведаміла AUTO.TUT.BY прадстаўнік абласной ДАІ Анастасія Дарашкова.