Аляксандр Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб на выбарах у беларускі парламент прайшлі сапраўдныя прафесіяналы незалежна ад іх палітычных перакананняў. Аб гэтым кіраўнік Беларусі заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.

president.gov.by

president.gov.by

У сустрэчы прынялі ўдзел спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд і кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Каятана дэ Зулуета Оўтрам.

«Я вельмі зацікаўлены, каб у наш парламент прыйшлі сапраўдныя прафесіяналы. Не важна, хто яны будуць па сваіх палітычных перакананнях. Паверце, у парламенце павінны працаваць людзі, якія ўмеюць працаваць і пісаць законы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы добра знаёмыя з парламенцкай працай. Я таксама быў дэпутатам. Гэта перш за ўсё заканатворчасць. І наш парламент гэтаму надае асноўную ўвагу. Гэта самая галоўная яго задача. І ў гэтым плане я зацікаўлены, каб там былі прафесіяналы. За тыя гады, калі я працую прэзідэнтам, я не магу сказаць, каб у нас быў непрафесійны парламент. Гэта былі патрыёты, якія шануюць сваю краіну і якія ўмеюць працаваць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«А палітычныя перакананні павінны спрыяць развіццю краіны. Калі гэта насуперак, то гэта ўжо не прадстаўнік народа», — адзначыў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?