— Калі рэктары ВНУ будуць выходзіць з ініцыятывамі аб павышэнні кошту навучання, мы іх падтрымліваць не будзем, — заявіў сёння міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў. Праўда, студэнтам старэйшых курсаў сумы, прапісаныя ў дамовах, пералічаць з улікам таго, на колькі выраслі выдаткі на іх падрыхтоўку.

— Устанаўліваць памер платы за навучанне — гэта прэрагатыва ВНУ. І рэктары цалкам адказваюць за дакладнасць гэтых разлікаў. Усталёўваючы кошты, яны павінны іх аргументаваць і паказаць, колькі рэальна каштуе падрыхтоўка аднаго студэнта, - патлумачыў Міхаіл Жураўкоў.

У гэтым годзе некаторыя ВНУ на мільён-паўтара павялічылі кошт навучання для першакурснікаў. У сярэднім год вучобы на дзённым каштуе 1900 дэнамінаваных рублёў.

- Мы разлічылі рэальныя затраты, якія нясуць універсітэты на падрыхтоўку студэнта. Рэнтабельнасць у ВНУ мінімальная, - сказаў міністр адукацыі. — Але ўсе павінны разумець, што плата за навучанне не можа быць ніжэй за выдаткі ВНУ.

У гэтым годзе беларускія універсітэты набралі 56 180 першакурснікаў, і больш за палову з іх будуць вучыцца на платным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?