Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік прэм'ер-міністра, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе Наталля Качанава.

«Да 2020 года ўсе падручнікі, а іх каля 200, будуць перавыдадзеныя. Сёння (над стварэннем падручнікаў) працуюць аўтарскія калектывы, якія выйгралі па конкурсе права на распрацоўку гэтых падручнікаў, плюс туды ўключаны педагогі са стажам, педагогі кваліфікаваныя, пісьменныя», - сказала Наталля Качанава.

Што тычыцца базавых падручнікаў, то такіх у гэтым годзе ўжо выдадзена два. Па словах намесніка прэм'ер-міністра, яны сапраўды добрай якасці, цікавыя, лёгкія для ўспрымання.

Таксама ідзе ўдасканаленне навучальных праграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?