Сёлета колькасць школ і класаў з навучаннем на беларускай мове не павялічылася, паведаміў на прэс-канферэнцыі 30 жніўня ў Мінску міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

Між тым, адзначыў ён, цікавасць да беларускай мовы ўзрастае не толькі ў школьнікаў, але і ў студэнтаў. Міністр дадаў, што ў гэтым навучальным годзе ў школьнай праграме павялічылася колькасць гадзін беларускай мовы і літаратуры і зраўнавалася з колькасцю гадзін рускай мовы і літаратуры.

На думку чыноўніка, міністэрства тут «не ідзе шляхам навязвання мовы навучання».

Па-першае, заявіў ён, выбар мовы навучання павінен зыходзіць з жадання бацькоў, па-другое, школы самі павінны арганізоўваць такі працэс навучання.

«Згодна з нашым заканадаўствам, калі бацькі хочуць, каб іх дзіця вучылася на беларускай мове, дзяржава абавязана забяспечыць навучанне на той мове, на якой жадае праходзіць навучанне дзіця. Мы за гэтым строга сочым, каб не ўшчамляліся правы нашых грамадзян пры навучанні на той ці іншай дзяржаўнай мове», — сказаў Жураўкоў.

Ён адзначыў, што ў школах ёсць праграмы для тых дзяцей, якія хочуць вучыцца на беларускай мове.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?