Беларускамоўная гімназія №23 Мінска набрала рэкордную колькасць вучняў у першыя класы.
«Па 27 чалавек — цяпер думаем, як пасадзіць, дзе ўзяць сталы», — пахваліліся «Нашай Ніве» педагогі гімназіі.
У папярэднія гады звычайны набор складаў 18—25 чалавек у класе.
Дарэчы, у гімназію прыйшлі і некалькі новых педагогаў-мужчын.
У гімназіі з першага класа вывучаюцца англійская і кітайская мовы.