Капітан футбольнай зборнай Англіі і клуба «Манчэстар Юнайтэд» Уэйн Руні заявіў, што спыніць выступленні на міжнародных турнірах пасля чэмпіянату свету 2018 года ў Расіі.
Getty
Пра гэта 30-гадовы Руні паведаміў падчас прэс-канферэнцыі ў нацыянальным футбольным цэнтры ў горадзе Бартан, графства Стафордшыр.
«Што да Расіі, я адчуў, што прыйшоў час развітацца з міжнародным футболам. Маё рашэнне прынятае», — сказаў Руні.
Ён нагадаў, што пачаў кар'еру прафесійнага футбаліста ў 16 гадоў. У 17 гадоў упершыню згуляў за нацыянальную каманду Англіі. Да часу чэмпіянату ў Расіі яму будзе ўжо 33 гады.
«Расія стане маёй апошняй магчымасцю нешта зрабіць разам з камандай Англіі, таму я разлічваю атрымаць задавальненне ад будучых двух гадоў і спадзяюся, што завяршу свой тэрмін з Англіяй на ўздыме».