У супермаркеце горада Уэст-Палм-Біч на поўдні штата Фларыда (ЗША) быў затрыманы 28-гадовы цёзка расійскага прэзідэнта.
PBSO
Як паведамляе CBS12, мужчына ўварваўся ў краму Publix і пачаў крычаць на яго работнікаў. На просьбы пакінуць будынак ён не рэагаваў, і менеджары былі вымушаныя выклікаць паліцыю.
Хулігану выстаўленыя абвінавачванні ў несанкцыянаваным пранікненні, а таксама непадпарадкаванні паліцыі.