Парламенту Эстоніі ў ходзе трэцяга тура галасавання так і не атрымалася абраць прэзідэнта краіны. Патрэбных двух траціны галасоў не набраў у Рыйгікогу (Дзяржаўны сход Эстоніі) ніводны з кандыдатаў, што дайшлі да трэцяга тура. За прадстаўніка кіруючай Партыі рэформаў, былога прэм'ер-міністра краіны і былога еўракамісара Сійма Каласа было пададзена 42 галасы.

За кандыдата апазіцыйнай Цэнтрысцкай партыі Майліс Рэпс прагаласавалі 26 дэпутатаў Рыйгікогу.

Згодна з прадпісанай законам працэдуры, прэзідэнт Эстоніі цяпер будзе абраны калегіяй выбарнікаў, якая збярэцца 24 верасня.

Калас і Рэпс па-ранейшаму ў спісе кандыдатаў. Акрамя таго, калегія выбарнікаў можа прапанаваць і іншыя кандыдатуры для галасавання, у тым ліку і з тых, хто адсеяўся падчас першых трох тураў.

Калегія абірае прэзідэнта Эстоніі абсалютнай большасцю галасоў, пры гэтым за пераможцу павінна прагаласаваць прынамсі палова выбарнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?