Юная жыхарка штата Юта Ар'яна Гурдзін паабяцала «ўсё жыццё забіваць жывёл» у адказ на крытыку сваіх здымкаў з мёртвым жырафам. Пра гэта паведамляе The Independent.
Фота з фэйсбука Ар'яны Гурдзін
Дзяўчынка разам з бацькам адправілася на сафары ў Паўднёвую Афрыку, дзе застрэліла некалькіх экзатычных жывёл, у тым ліку жырафу. Пасля публікацыі фатаграфій з трафеямі ў фэйсбуку, 12-гадовую паляўнічую раскрытыкавалі інтэрнэт-карыстальнікі, яны назвалі яе паводзіны «хворымі» і «агіднымі». Пазней адміністрацыя Facebook выдаліла здымкі за парушэнне правілаў сацсеткі.
У адказ на каментары дзяўчынка параіла хейтарам перажыць тое ж, што і яна, а таксама паклялася не кідаць паляванне і «забіваць жывёл усё сваё жыццё».
У сваю чаргу, яе бацька адзначыў, што застрэленая жырафа ўяўляла пагрозу для суродзічаў, а мясам накармілі 800 мясцовых сірот.