Амаль паўмесяца на дзяржаўнай мяжы Беларусі праходзіў хросны ход са сьвятыняй — жыровіцкім цудадзейным абразам Маці Божай. У суправаджэньні манахаў і сьвятароў гэтая ікона тры дні падарожнічала па прыгранічных раёнах Віцебскай вобласьці.

Сьвятой вадой былі асьвечаны ўсе пагранзаставы і камэндатуры, пагранічныя пасты.

Заключным пунктам маршруту па Віцебшчыне сталі Паставы, куды абраз з‑пад беларуска‑латвійскай мяжы даставіў экіпаж верталёт.

Проста на аэрадроме адбыўся малебен з удзелам архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, воінаў‑памежнікаў гарнізону ды іх сем’яў.

Перад адпраўкай цудадзейнага абраза ў Смаргонь яна пабывала яшчэ ў царкве ў райцэнтры, дзе таксама прайшоў малебен і хросны ход.

Паводле: К. Александровіч, Westki.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0