На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 31 жніўня беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША, але ўмацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс даляра вырас на 0,0027 рубля (0,14%) да 1,9605 рубля.
Курс еўра знізіўся на 0,0008 рубля, або на 0,04%, і склаў 2,1851 рубля.
Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0096 рубля (0,32%) і склаў 3,0058 беларускага рубля за 100 расійскіх.