… Даволі змрочныя ўражанні ў мяне ад Мінска, праз які я двойчы пралятаў, і мне прыйшлося там некаторы час правесці падчас перасадак, даволі значны. З чым звязаная змрочнасць гэтых уражанняў? Разумееце, мы можам казаць пра тое, што Лукашэнка ўжо не выглядае «апошнім дыктатарам Еўропы», і нават што ён крыху лавіруе, і нават можа быць, што ён эвалюцыянуе ў нейкі бок большай талерантнасці і большай заходнасці. Але ў мяне адчуванне, што і насельніцтва, і культура беларуская, і нават дух беларускі — яны безнадзейна прыплюснутыя, прыціснутыя, нейкая пліта там ляжыць.

Не заўсёды ва ўсякім выпадку я магу дакладна адрэфлексаваць сваё адчуванне ад горада. Я не ведаю, чаму мне Масква ўяўляецца агрэсіўнай, а Адэса — жавіяльнай і бяздзейнай (хоць гэта не так, вядома), а Мінск — вось такім прыціснутым. Але я бачу, я адчуваю проста ўсімі вібрысамі, якія пісьменніку трэба мець, адчуваю гэтую сплюшчанасць. Хоць там шмат парадку, вельмі ўсё дысцыплінавана, сапраўды чысценька, і сэрвіс там такі добры, але я, разумееце, адчуваю нейкую безнадзейнасць. Там нават калі дзеці плачуць, то плачуць неяк напаўголасу…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?