Irish Times
Амерыканскі самалёт здзейсніў вымушаную пасадку ў аэрапорце Шэнан у Ірландыі, пацярпелі 16 чалавек.
Раненні атрымалі 14 пасажыраў і два члены экіпажа самалёта авіякампаніі «The United Airlines», яны дастаўлены ў бальніцу.
Прычынай вымушанага прызямлення стала турбулентнасць, заявілі ў авіякампаніі.
Рэйс UA-880 накіроўваўся з Х'юстана, штат Тэхас, у лонданскі аэрапорт Хітроў.
Усяго на борце самалёта Boeing 767-300 знаходзіліся 207 пасажыраў і 13 членаў экіпажа.