Globallookpress.com

Globallookpress.com

Грамадзянку Францыі абвінавацілі ў падпале ўласнага замка XVIII ст. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя Europe 1. Старасвецкі будынак плошчай 700 квадратных метраў выкарыстоўваўся ў якасці гасцініцы.

Узгаранне адбылося ў ноч на суботу, 27 жніўня, на тэрыторыі дэпартамента Ло і Гарона на паўднёвым захадзе краіны.

У агні таксама загінула літаграфія Марка Шагала.

«Людзі, якія знаходзіліся ў замку людзі ўбачылі, як мая мама хадзіла па замку са зброяй у руках», — распавёў сын падпальшчыцы. Паводле яго слоў, у пачатку месяца жанчына ўжо была шпіталізавана ў псіхіятрычную бальніцу па яго патрабаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?