Міліцыя спыніла крадзеж прадукцыі ў ААТ «Гомельскі мясакамбінат».

Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі АУС адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля сумесна з супрацоўнікамі аддзела дэпартамента аховы Навабеліцкага раёна затрымалі вадзіцеля, індывідуальнага прадпрымальніка, які спрабаваў вывезці з тэрыторыі мясакамбіната прыблізна 120 кг няўлічанай мясной прадукцыі. Груз быў схаваны ў тэхнічным адсеку аўтамабіля «Івека», паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.

Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта распачатая справа на падставе ч. 1 арт. 205 КК (крадзеж), максімальнае пакаранне згодна з якой — пазбаўленне волі на тры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?