У Маскоўскім судзе Мінска, дзе 31 жніўня меліся абвясціць прысуд экс-гендырэктару баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск» Канстанціну Шараверу, паведамілі пра перанос абвяшчэння прысуду на 5 верасня. «Прычын не каментуем», — сказалі ў судзе.

Працэс над экс-гендырэктарам баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск» б’е рэкорды працягласці. Суд над Канстанцінам Шараверам пачаўся яшчэ ў снежні 2015 года. Сваю віну экс-гендырэктар на пачатку судовага следства не прызнаваў.

Канстанцін Шаравера абвінавачваецца ў злачынствах паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — аб крадзяжы праз злоўжыванне службовым становішчам. Паводле следства, Шаравера раскраў грашовыя сродкі клуба, скарыстаўшыся розніцай узнагароджанняў у прыватна агавораных і афіцыйна аформленых кантрактах. Страты ад гэтай дзейнасці следства ацаніла ў 6,2 мільярда недэнамінаваных рублёў. Таксама былы гендырэктар нібыта выводзіў з абароту клуба сродкі на кампенсацыю харчавання спартоўцам падчас вучэбна-трэніровачных збораў. Следства прадставіла суду і доказы таго, што Канстанцін Шаравера за кошт клуба арганізаваў банкет у гонар свайго юбілею.

Канстанцін Шаравера знаходзіцца пад вартай з 14 красавіка 2015 года.

Пракурор прасіў суд прысудзіць Канстанціну Шараверу шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама канфіскаваць маёмасць.

Судзіць Канстанціна Шараверу суддзя Аляксандр Петраш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?