Фота: Sputnik.by

Фота: Sputnik.by

Уласнік карткі з кэшбэкам вяртае сабе на рахунак частку патрачанай сумы. Механізм працуе проста. Вы закупляецеся ў гіпермаркеце прадукты на 100 рублёў (1 мільён старымі) і расплачваецеся карткай. У пачатку наступнага месяца на ваш рахунак вернецца каля 1-1,5 рубля. Дробязь, а прыемна.

Пры ўмелым выкарыстанні можна атрымліваць штомесячны бонус 10-20 рублёў. Звычайна гэтага хапае, каб перакрыць плату за абслугоўванне карткі.

Важна памятаць, што грошы вяртаюцца не за ўсе куплі. Напрыклад, плацяжы праз АРЫП (а гэта, напрыклад, камуналка) трапляюць у спіс выключэнняў.

Якія перавагі ў таго ці іншага банка? У аглядзе «Нашай Нівы» ўказаныя толькі тыя карткі, па якіх базавая стаўка кэшбэка складае хаця б 1% незалежна ад сумы плацяжа ці іншых умоваў. Напрыклад, «Беларусбанк» вяртае 5% грошай, патрачаных на куплю чыгуначных квіткоў, але па іншых катэгорыях тавараў і паслуг атрымаць такую выгаду немагчыма.

Адзначым, што ўсе прыведзеныя ў аглядзе карткі — гэта MasterCard World PayPass. Імі можна разлічвацца ў беларускіх крамах, за мяжой, а таксама ў інтэрнэце.

МТБанк

Найбольш актыўна прапануе карткі з кэшбэкам банк, новым гаспадаром якога стаў Дзмітрый Алексін, колішні бізнес-партнёр Юрыя Чыжа.

Сярод перавагаў — магчымасць папаўнення карткі без камісіі як у аддзяленнях, так і кругласуткава праз інфакіёскі. Здымаць грошы без камісіі можна ў «родных» банкаматах, а таксама апаратах «Белінвестбанка» і «Белгазпромбанка». 

PayOkay

Базавая стаўка кэшбэка — 1,5%

Павышаная стаўка кэшбэка — раз на месяц вызначаецца катэгорыя, па якой вяртаецца 3%. Напрыклад, у жніўні гэта пракат аўтамабіляў.

Бонусы — 5% ад сумы аформленага Tax Free, бясплатная страхоўка на 20 дзён, палепшаны валютны курс (выгада ад яго ёсць не заўсёды)

Кошт абслугоўвання — 19,9 рубля на год

Аўтакартка

Базавая стаўка кэшбэка — 1%

Павышаная стаўка кэшбэка — 3% на куплі на АЗС ва ўсіх краінах свету, у тым ліку на паліва

Бонусы — да 10% кэшбэку ў кампаніях-партнёрах (аўтамыйні, аўтацэнтры, СТА і іншае).

Кошт абслугоўвання — 19,9 рубля на год

МТБанк-Карона

Базавая стаўка кэшбэка — 1%

Павышаная стаўка кэшбэка — 2-7% на куплі ў сетцы «Карона», але для гэтага трэба мець на рахунку ў сярэднім 100 новых рублёў на месяц.

Кошт абслугоўвання — 19,9 рубля на год

«Ідэя Банк»

Банк з польскім капіталам пакуль не стварыў разгалінаваную сістэму зняцця і папаўнення сродкаў. Пакласці грошы на картку без камісіі можна толькі ў аддзяленнях «Ідэі», а зняць — толькі ў сваіх аддзяленнях ці банкаматах.

Partycard (для асобаў, маладзейшых за 30 гадоў)

Базавая стаўка кэшбэка — 1,5%

Павышаная стаўка кэшбэка — 3% за аплату ў клубах, рэстаранах, кафэ, а таксама за аплату грамадскага транспарту, таксі і квіткоў авіякампаніі «Райнэйр».

Кошт абслугоўвання — 10 рублёў на тры гады

Таксама «Ідэя Банк» выпускае карткі «На здароўе» з 5%-ым кэшбэкам на куплі ў аптэках. Гэта прадукт толькі для пенсіянераў.

Альфа-Банк

«Картка №1»

Базавая стаўка кэшбэка — 1%

Павышаная стаўка кэшбэка — 2% па адной з адразу абраных катэгорй (напрыклад, «аўтамабіль», «спорт» ці «падарожжы).

Кошт абслугоўвання — бясплатна, калі за месяц разлічваецеся карткай больш чым на 300 рублёў (3 мільёны старых). 

Белгазпромбанк

«Хуткія грошы»

Базавая стаўка кэшбэка — 1,5%, узнагарода выплачваецца штодзённа

Кошт абслугоўвання — 15 рублёў на месяц

Асноўная перавага гэтай карткі — магчымасць пры патрэбе сыходзіць у крэдытны мінус пад 35% гадавых. А кэшбэк — проста прыемны бонус. Бо кошт абслугоўвання і смс-інфармавання можна «адбіць» толькі калі разлічвацца мінімум на 110 новых рублёў (11 мільёнаў рублёў).

Прыёрбанк

«Бумеранг»

Базавая стаўка кэшбэка — 1% (для залатых картак) ці 1,3% (для платынавых картак).

Кошт абслугоўвання за 4 гады — 135 рублёў (для залатых картак) ці 330 рублёў (для платынавых картак).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?