«Акупацыйныя злотыя»: у Польшчы паказалі банкноты 1970-х, падрыхтаваныя для польскай зоны акупацыі Заходняй Еўропы
Сакрэтныя грошы часоў Халоднай вайны для выкарыстання на захопленых тэрыторыях Заходняй Еўропы ўпершыню былі паказаныя ў Варшаве, перадае The Guargian.
Банкноты мелі код Е-17 і былі надрукаваныя ў 1970-я гады, пасля чаго дзесяцігоддзі праляжалі ў сховішчах польскага Нацбанка. З іх знялі грыф «сакрэтна» толькі ў 2015 годзе.

The Guargian
У выпадку вайны Польшча, якая знаходзілася пад кантролем камуністаў і ўваходзіла ў лік краін Варшаўскай дамовы, павінна была выставіць армію і ўдзельнічаць ў баях у Паўночнай Еўропе.
Грошы, імаверна, павінны былі выкарыстоўвацца на тэрыторыях Заходняй Германіі, Даніі і Нідэрландаў, якія б патрапілі ў польскую зону акупацыі.
-
Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку
-
Гламурны космас. Джэф Безас адпраўляе сёння ў космас сваю нявесту і яшчэ пяць жанчын
-
Кыргызстан уручыў ноту пратэсту расійскаму паслу пасля аблавы і жорсткага збіцця сваіх грамадзян у маскоўскай лазні
Каментары