Галоўным рэдактарам «Еўрапейскага радыё для Беларусі» стаў Віктар Малішэўскі. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце »Еўрарадыё» ў раздзеле «Кантакты».
Малішэўскі раней працаваў у «Комсомольской правде» і на «Еўрарадыё». Ён таксама вядомы як блогер.
Раней галоўным рэдактарам быў Віталь Зыблюк, ён займаў гэтую пасаду з пачатку 2011 года. Цяпер ён перайшоў на пасаду генеральнага прадзюсара.
Як растлумачыў агенцтву БелаПАН прэзідэнт праўлення «Еўрарадыё» Дзмітрый Новікаў, змена галоўнага рэдактара — гэта «проста ракіроўка людзей». «Ідзе развіццё праекта, ніякіх зменаў глабальных не адбываецца», — дадаў ён.