Кабінет міністраў Украіны пашырыў санкцыйныя спісы 259 фізічнымі асобамі і 46 юрыдычнымі асобамі з РФ.
Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер-міністр Сцяпан Кубіў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве ў сераду, перадае «Інтэрфакс-Украіна».
Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне ўрад прыняў на пасяджэнні ў Кіеве ў гэты ж дзень.
«Урад вырашыў пашырыць пералік фізічных і юрыдычных асоб, якія падпадаюць пад санкцыі, яшчэ 259 фізічнымі і 46 юрыдычнымі асобамі», — сказаў ён.
Кубіў дадаў, што Кабмін таксама вырашыў працягнуць дзеянне санкцый у дачыненні да 388 фізічных і 105 юрыдычных асоб, якія былі ўведзеныя раней.
Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, дзеянні ўрада накіраваныя на максімальную сінхранізацыю спісаў з еўрапейскімі.