Tarcisio Bertone

Дзяржаўны сакратар Ватыкану, кардынал Тарчызыё Бэртонэ, наведае Беларусь з афіцыйным візытам 18 — 22 чэрвеня.

Прадугледжаныя сустрэчы кардынала з афіцыйнымі асобамі і вернікамі.

«Я спадзяюся, што візыт кардынала Тарчызіо Бэртонэ адыграе важную ролю ў жыцьці каталіцкага касьцёлу ня толькі ў Менску, але й ва ўсёй Беларусі, бо гэта — другая асоба ў каталіцкім касьцёле, гэта найбліжэйшы супрацоўнік Папы Бэнэдыкта XVI», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 5 траўня.

Кардынал наведае Менск, Пінск і Горадню, асьвеціць вуглавы камень касьцёлу сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Менску, прыме ўдзел у паседжаньні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі. У плянах таксама наведаньне цэнтру «Карытас» у Ляскоўцы (ля Бараўлянаў), які дапамагае дзецям з анкалягічнымі захворваньнямі.

19 чэрвеня Тарчызыё Бэртонэ адслужыць імшу ў менскай катэдры.

Падрыхтаваў Антон Тарас паводле catholic.by

Фота — Catholic-Pages.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0