Толькі за першае паўгоддзе 2016 года ў Польшчы стала на 100 кнігарань менш, піша газета «Жэчпасполіта». У апошнія гады іх колькасць змяншалася на 200—300 штогод. Цяпер іх у Польшчы засталося толькі 5000.
Прычына — змена чытацкіх звычак. Усё больш людзей чытае толькі анлайн. Да таго ж, перавага аддаецца карацейшым тэкстам і сацыяльным сеткам.
Тая самая тэндэнцыя характэрная для іншых краін, у тым ліку Нямеччыны і Беларусі.
У той жа час інтэрнэт-кнігарні шчэ не настолькі развілі свае тэхналогіі, і лічбы продажаў у іх невялікія.