У Мiнску на праспекце Пераможцаў прайшоў чарговы перформанс актывiстаў Уладзiміра Падгола і Алеся Таўстыкі. Сваёй акцыяй сябры БНФ хацелі прыцягнуць увагу да таго, што дзяржава iгнаруе звароты грамадзян i не падымае актуальныя праблемы Беларусi.

18:05

Удзельнікі пікета зрабілі інсталяцыю з тэлефонамі і плакатам «Напiшы Лукашэнку. Пазванi. Пажадай». Некалькі мінакоў спыталіся, ці сапраўды можна пазваніць кіраўніку дзяржавы. 

18:15

У сшытку, прапанаваным актывістамі, можна было пакінуць свае пасланні і прапановы да Лукашэнкі, якія потым удзельнікі пікета абяцалі накіраваць у Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы.

Таксама Падгол заклікаў тэлефанаваць яму са зваротамі па нумарах на таблічках і абяцаў запісваць усё на дыктафон, каб потым таксама перадаць у Адміністрацыю.

Да пікета падцягнуўся скандальна вядомы рэжысёр Руслан Зголіч.

Да пікета падцягнуўся скандальна вядомы рэжысёр Руслан Зголіч.

18:30

Падгол раздае мінакам цыдулкі з цытатамі Лукашэнкі і заяўляе, што сёння на сваiм пiкеце святкуе некалькі дзён народзiнаў: трох катоў i Лукашэнкi.

18:40

Сябра акруговай камiсii Андрэй Есьман падышоў да актывістаў i заявiу, што Падгол парушае правiлы правядзення пiкета, бо пра яго не было паведамлена загадзя. Паміж Таўстыкам і Есьманам адбыўся канфлікт.

18:50

Людзi падыходзяць, цікавяцца, спрачаюцца. У асноўным прадметам спрэчкi з'яўляецца амерыканскi сцяг.

19:00

Акцыя завяршылася мірна, без пратаколаў і затрыманняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?