Бразільскія сенатары абвясцілі імпічмент прэзідэнту Дзілме Русеф. За яе адстаўку прагаласаваў 61 чалавек пры неабходным мінімуме ў 54 галасы.

Бурныя дэбаты па пытанні аб імпічменце Русеф праходзілі ў яе прысутнасці — прэзідэнта, часова адхіленага ад пасады, адзін за адным дапытвалі больш за 50 сенатараў.

Дзілму Русеф абвінавачваюць у парушэнні бюджэтнага заканадаўства. У прыватнасці, яна падазраецца ва ўтойванні праўдзівага памеру дэфіцыту бюджэту краіны падчас яе выбарчай кампаніі ў 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?