У сераду, 31 жніўня, нямецкі футбаліст Бастыян Швайнштайгер правядзе свой апошні матч за зборную Германіі. Таварыскі паядынак зборнай Германіі супраць зборнай Фінляндыі стартуе а 21:45 па нашым часе.
32-гадовы футбаліст правёў за зборную 120 матчаў, у якіх забіў 24 мячы. Ён доўгі час быў капітанам Бундэсманшафт. А ў 2014 годзе заваяваў разам са зборнай званне чэмпіёна свету.