У Беларусі прызначаныя надбаўкі да заработнай платы настаўнікам пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг у школе. Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай Савета Міністраў ад 30 жніўня 2016 года нумар 688, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

У адпаведнасці з пастановай настаўнікам, якія працуюць на пасадзе педагога дадатковай адукацыі, пры аказанні імі платных адукацыйных паслуг ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прызначаныя надбаўкі за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка.

«Прыняцце пастановы дасць магчымасць праводзіць аплату працы педагогу дадатковай адукацыі пры аказанні платных адукацыйных паслуг з улікам існуючай кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка, — адзначылі ў прэс-службе. - Напрыклад, педагог дадатковай адукацыі за другую кваліфікацыйную катэгорыю настаўніка атрымае надбаўку ў памеры 30 працэнтаў тарыфнай стаўкі, за першую кваліфікацыйную катэгорыю — 55 працэнтаў, за вышэйшую катэгорыю — 90 працэнтаў, за катэгорыю настаўніка-метадыста — 120 працэнтаў».

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?