Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанні распаўсюднікам прадукцыі тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства аб СМІ, аўтарскім праве і сумежных правах. Такая інфармацыя размешчаная на сайце ведамства.

Адзначаецца, што Міністэрствам інфармацыі ў жніўні праведзеныя чарговыя маніторынгі дзейнасці аператараў электрасувязі Віцебскай і Гродзенскай абласцей. Па выніках выяўленыя парушэнні заканадаўства аб СМІ, аўтарскім праве і сумежных правах. У прыватнасці, гэта невыкананне шэрагам аператараў электрасувязі паслядоўнасці (чарговасці) трансляцыі тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет (зацверджаны пастановай Саўміна №407 ад 13 мая 2015 года); ажыццяўленне трансляцыі замежных тэлепраграм, якія не атрымалі дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі; непаведамленне Міністэрству інфармацыі аб пачатку (спыненні) распаўсюджвання тэлепраграм.

У сувязі з гэтым вынесеныя пісьмовыя папярэджанні аператарам электрасувязі ААТ «Віцебскі абласны тэхнагандлёвы цэнтр «Гарант», ТДА «Перадавыя тэхналогіі», ТАА «Фірма Дыяпазон», ТАА «Рост», ТАА «Варта», ТДА «Іўеўскае кабельнае тэлебачанне».

«Міністэрства інфармацыі звяртае ўвагу ўсіх распаўсюджвальнікаў прадукцыі тэлевізійных сродкаў масавай інфармацыі на неабходнасць няўхільнага выканання дзеючага заканадаўства аб СМІ, а таксама заканадаўства аб аўтарскіх і сумежных правах», — адзначылі ў ведамстве.

Паўторнае выяўленне падобных правапарушэнняў пацягне за сабой адміністрацыйную адказнасць або выключэнне аператараў электрасувязі, якія дапусцілі парушэнні, з Дзяржаўнага рэестра распаўсюджвальнікаў прадукцыі тэлевізійных і радыёвяшчальных сродкаў масавай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0